Пракурор запрасіў для журналіста Генадзя Мажэйкі 3 гады пазбаўлення волі
Генадзь Мажэйка ў судзе / t.me/sputnikby/
Пракурор запрасіў для журналіста Генадзя Мажэйкі 3 гады пазбаўлення волі, паведамляе Радыё Свабода. Палітвязня абвінавачваюць у "распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы" і "абразе Лукашэнкі". Прысуд агучаць 23 сакавіка.
Крымінальную справу разглядае Мінскі гарадскі суд (суддзя — Таццяна Фалькоўская, якая летась прысудзіла 8 гадоў калоніі журналістцы і палітзняволенай Ксеніі Луцкінай). Мажэйка ў судзе сваёй віны не прызнаў.
Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка 2021 года. За тры дні да таго на сайце "Комсомольской правды в Беларуси" з'явіўся артыкул са станоўчай характарыстыкай айцішніка Андрэя Зельцэра, забітага ў Мінску ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ (яе дала аднакласніца загінулага). Пасля гэтага сайт выдання быў заблакаваны ў Беларусі. Мажэйку затрымалі ў Маскве і вывезлі ў РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.