"Я не прызнаю сябе вінаватым" — Генадзь Мажэйка ў судзе

Генадзь Мажэйка ў судзе / t.me/sputnikby
Генадзь Мажэйка ў судзе / t.me/sputnikby

Журналіст і палітвязень Генадзь Мажэйка ў судзе сваёй віны не прызнаў. Ён заявіў, што не абражаў Аляксандра Лукашэнку. Крымінальную справу разглядае Мінскі гарадскі суд (суддзя — Таццяна Фалькоўская). Мажэйку абвінавачваюць у "распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы" і "абразе Лукашэнкі".

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка 2021 года. За тры дні да таго на сайце "Комсомольской правды в Беларуси" з'явіўся артыкул са станоўчай характарыстыкай айцішніка Андрэя Зельцэра, забітага ў Мінску ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ (яе дала аднакласніца загінулага). Пасля гэтага сайт выдання быў заблакаваны ў Беларусі. Генадзя Мажэйку затрымалі ў Маскве і вывезлі ў РБ. Яго ўтрымліваюць у мінскім СІЗА № 1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі