Прапагандыста Шпакоўскага прызначылі ў дыпламаты

Аляксандр Шпакоўскі / sb.by

Аляксандр Шпакоўскі / sb.by / sb.by

Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі атрымаў пасаду ў беларускай амбасадзе ў Расіі. Яго прызначылі дарадцам-пасланнікам.

Шпакоўскі — праўладны "палітолаг", які актыўна публікуецца ў дзяржаўных СМІ і выступае на тэлеканалах. Пратэстоўцаў 2020 года ён параўнаў з маленькімі дзецьмі, "якія спрабуюць зладзіць вогнішча ва ўласным доме і згарэць пад яго абломкамі".

У 2006-м Шпакоўскі быў ахоўнікам апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. Але пазней захапіўся ідэямі рускага свету і перайшоў на бок рэжыму Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі