Праваабаронцы: падчас суботніх маршаў было затрымана мінімум 38 чалавек
"Жаночы марш" у Мінску / tut.by
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" ужо вядома пра 38 затрыманых. У асноўным гэта ўдзельнікі "Марша моладзі".
Студэнты збіраліся каля МДЛУ на "Марш моладзі". Калона рушыла ў бок праспекта Незалежнасці. Неўзабаве пачаліся затрыманні на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова. Студэнтаў разагналі каля Палаца мастацтваў.
Удзельнікі жаночага маршу ў Мінску пачалі збірацца каля гандлёвага цэнтра Dana Mall. Затым калона жанчын рушыла ў бок плошчы Перамогі. Падчас "жаночага маршу" нікога не затрымлівалі, сілавікі назіралі збоку і здымалі ўсіх на відэакамеры.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, то паведаміце гэта праваабарончаму цэнтру "Вясна" праз телеграм-бот @viasna_bot або на гарачую лінію
+375 44 734 45 51
+375 29 8413981
+375 17 377 55 40.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.