Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь "адной з губерняў Расіі"
Гітанас Наўседа / ELTA
Падчас саміту NATO у Вільні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абмяркоўваў Беларусь з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, перадае "Белсат".
Наўседа мяркуе, што Беларусь цяпер ужо не незалежная дзяржава, а фактычна губерня Расіі: "У нас не павінна быць ніякіх ілюзіяў. Гэтая краіна больш не незалежная. Гэта яшчэ адна губерня Расійскай Федэрацыі. Беларуская тэрыторыя цалкам дасяжная для расійскіх войскаў, каб планаваць аперацыі супраць Украіны".
Літоўскі прэзідэнт дадаў, што размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі РФ — гэта толькі пытанне часу. Працягваецца і выкарыстанне міграцыйнага крызісу.
Беларусь, па словах Наўседы, стала праблемай для ўсяго рэгіёну. "Вы бачыце, што адбываецца вакол нас, і мы бачым, што Беларусь была "праглынутая" Расійскай Федэрацыяй. І мы бачым, што Беларусь становіцца дадатковай ніткай, дадатковым фактарам у пытанні рэгіянальнай бяспекі", — перадае Delfi словы літоўскага прэзідэнта. Ён просіць NATO і ЗША паслядоўна звяртаць увагу на бяспеку рэгіёну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.