Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў экс-дырэктарку тэлеканала "Белсат"

Агнешка Рамашэўская-Гузы

Агнешка Рамашэўская-Гузы / Belsat

Экс-дырэктарка тэлеканала "Белсат" Агнешка Рамашэўская-Гузы атрымала дзяржаўную ўзнагароду Польшчы, паведамляе канцылярыя прэзідэнта краіны.

Дзяржаўныя ўзнагароды польскі лідар Анджэй Дуда ўручыў падчас цырымоніі, арганізаванай з нагоды Дня незалежнасці краіны.

Экс-кіраўніца "Белсата" атрымала афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы "за выдатны ўклад у развіццё незалежнай журналістыкі і свабодных СМІ, за дасягненні ў прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў і ўнёсак у будаўніцтва грамадзянскай супольнасці".

Агнешка Рамашэўская-Гузы кіравала тэлеканалам са снежня 2007 года. Яна пакінула пасаду ў рамках працэсаў рэструктурызацыі, якія прайшлі на польскім тэлебачанні вясной 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі