Экс-кіраўніца "Белсата" патрабуе выбачэнняў за выстаўленыя абвінавачванні

Агнешка Рамашэўска-Гузы

Агнешка Рамашэўска-Гузы / PAP

Экс-дырэктарка тэлеканала "Белсат" патрабуе спыніць паклёп на сябе і сваіх былых калег, а таксама апублікаваць на партале Польскага грамадскага тэлебачання (TVP) прабачэнні. Пра гэта Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Напярэдадні ў польскіх СМІ са спасылкай на кіраўніцтва TVP з'явілася інфармацыя, быццам экс-кіраўніцтва "Белсата" вінавацяць у фінансавых махінацыях.

Паводле Рамашэўскай, абвінавачванні на яе адрас у крадзяжы грошай, выстаўленні фальшывых рахункаў за ІТ-паслугі ды іншых супрацьпраўных дзеяннях з'яўляюцца беспадстаўнымі. Яна мяркуе. што такія абвінавачанні запалохваюць "людзей, якія верылі ў Польшчу і давяралі польскай дапамозе", а гэта "грае на руку рэжыму Лукашэнкі".

Рамашэўска піша, што "Белсат" не атрымаў ад TVP сродкі на абарону свайго сайта ад знешніх атак. Таму тэлеканал быў вымушаны ствараць адпаведную сістэму з прыцягненнем знешніх паслуг. Таму, кажа яна, заявы пра нямэтавае выкарыстанне сродкаў з'яўляюцца беспадстаўнымі.

Таксама Рамашэўска дадае, што ўсе кантракты і заказы, у якіх вінавацяць былое кіраўніцтва "Белсата", былі аплачаныя ў згодзе з працэдурамі кампаніі TVP і "звычайна праходзілі і праз іншыя падраздзяленні кампаніі". Яна падкрэслівае, што ўсе гэтыя сродкі вылучаліся ў бюджэце тэлеканала і зацвярджаліся ўпраўленнем кантролю і рэструктурызацыі "Белсата". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі