Экс-кіраўніцтва "Белсата" вінавацяць у фінансавых злоўжываннях
Агнешка Рамашэўска-Гузы
Кіраўнік TVP Даніэль Горгаш падаў у пракуратуру заяву на былое кіраўніцтва тэлеканала "Белсат" аб магчымасці ўчынення злачынства. Кампанія TVP мае юрыдычны статус ліквідатара.
Як перадае польскае Radio Zet, у TVP кажуць пра пра фінансавыя парушэнні на "Белсаце".
"Гаворка ідзе пра невыкананне абавязкаў і перавышэнне паўнамоцтваў кіраўніцтвам тэлебачання, у тым ліку былой дырэктаркай і галоўнай рэдактаркай Агнешкай Рамашэўскай-Гузы", — перадае радыёстанцыя.
Паведамляецца, быццам праверка выявіла фіктыўныя або пераплачаныя рахункі за IT-паслугі. Аўдытары сцвярджаюць, што праз кантракты, падпісаныя са знешнімі структурамі, Telewizja Polska магла страціць амаль 7 мільёнаў злотых (каля 1,8 мільёнаў долараў).
Агнешка Рамашэўска экспрэсіўна пракаментавала гэтую навіну ў сацсетках: "Каб лягчэй было ўціхамірыць і запалохаць белсатаўцаў і адпомсціць за маю пазіцыю, з мяне вырашылі зрабіць злодзейку. Урэшце не здолеюць, але абмазаць г...ном хочуць".
Агнешку Рамашэўску звольнілі з пасады дырэктаркі "Белсата" на пачатку сакавіка. Яна займала гэтую пасаду 17 гадоў — ад часу стварэння тэлеканала.
Днямі стала вядома, што "Белсат" у рамках TVP страціць самастойнасць і пяройдзе пад кіраванне новай структуры — Цэнтра праграм для замежжа.
Jak wyglądają „ubeckie metody”?
— A.Romaszewska (@ARomasze) July 8, 2024
Żeby łatwiej spacyfikować i zastraszyć ludzi w Biełsacie i zemścić się za moją postawę, postanowili ze mnie zrobić złodziejkę.
Finalnie pewnie im się nie uda, ale obsmarować g…nie zaszkodzi. https://t.co/O1wd2TRrbB
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.