Прызначаны намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам"
Прызначаны намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам". Ім стаў Максім Бухал, які дагэтуль працаваў у Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска начальнікам упраўлення эканомікі. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў Беларусі.
Вядома, што Бухал — выпускнік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.