ПСЖ — "Манчэстар Сіці" — 2:2, "Вольфсбург" — "Рэал" — 2:0 (відэа)

ПСЖ — "Манчэстар Сіці" — 2:2, "Вольфсбург" — "Рэал" — 2:0 (відэа)

У сераду, 6 красавіка, прайшлі два чарговыя матчы 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. ПСЖ і "Манчэстар Сіці" згулялі ўнічыю 2:2. На 38-й хвіліне дэ Брэйнэ вывеў гасцей наперад, але яшчэ да гэтага Ібрагімавіч не рэалізаваў пенальці (брамнік адбіў мяч). Златан рэабілітаваўся за 4 хвіліны да перапынку — 1:1. На 59-й Рабьё вывеў наперад ПСЖ, але на 72-й Фернандзіньё зраўняў лік. Гэтая нічыя безумоўна на карысць "Манчэстар Сіці".

"Вольфсбург" выйграў у мадрыдскага "Рэала" — 2:0. Радрыгес на 18-й вызначыўся з пенальці, а на 25-й забіў Арнольд. Цяпер "Рэал" чакае няпросты матч на сваім полі.

Гульні ў адказ пройдуць 12 красавіка.

"Барселона" выйграла ў "Атлетыка", "Баварыя" перамагла "Бенфіку"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі