Пуцін не плануе ехаць у Сочы на сустрэчу з Лукашэнкам
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляе, што бліжэйшы тыдзень ён правядзе ў Сочы. У мінулым годзе падчас такой жа паездкі Лукашэнка сустрэўся на расійскім курорце з Уладзімірам Пуціным. А ў 2014 годзе Лукашэнка і Пуцін нават згулялі ў Сочы ў хакей.
Але сёлета ў працоўным графіку Пуціна няма паездкі ў Сочы на гэтым тыдні. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў прэс-службе прэзідэнта Расіі:
"На гэтым тыдні — не, не прадугледжваецца паездка [Уладзіміра Пуціна] у Сочы", — распавялі ў прэс-службе. Крыху пазней гэтую інфармацыю пацвердзіў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.
У лютым Аляксандр Лукашэнка традыцыйна адпачывае ў Сочы. Пра змест сёлетняй паездкі прэс-служба кіраўніка Беларусі не паведамляе.
Звычайна пра тое, як Лукашэнка катаўся на лыжах па сочынскіх схілах, можна даведацца з сюжэтаў па беларускім тэлебачанні: