Пуцін упершыню назваў імя Навальнага і пацвердзіў, што быў план яго абмену

Аляксей Навальны

Аляксей Навальны / meduza.io

Уладзімір Пуцін упершыню назваў імя Аляксея Навальнага і пацвердзіў, што быў план яго абмену. Гібель у калоніі апазіцыянера і палітвязня расійскі прэзідэнт назваў "сумнай падзеяй".

На прэс-канферэнцыі па выніках прэзідэнцкіх выбараў у РФ Пуцін, якому аб'явілі рэкордныя 87% (пры "рэкорднай яўцы" — 77%), сказаў, што даў згоду на абмен Навальнага "на некаторых людзей, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў заходніх краінах". Адзінай умовай з боку расійскага прэзідэна было, каб апазіцыянер больш не вяртаўся ў Расію. "Але, на жаль, здарылася тое, што здарылася", — сказаў Уладзімір Пуцін. Раней пра планы абмену паведамлялі заходнія СМІ і паплечнікі Аляксея Навальнага.

Пра смерць Навальнага ў калоніі аб'явілі 16 лютага 2024-га. Яму было 47 гадоў.

Аляксей Навальны — вядомы палітычны апанент Пуціна. У 2020-м яго атруцілі ў Расіі, пасля чаго апазіцыянер быў у стане комы. Пасля лячэння і рэабілітацыі ў Германіі Навальны ў 2021 годзе вярнуўся ў Маскву, ведаючы, што яго могуць арыштаваць (што і адбылося ўжо ў аэрапорце). У 2022-м яму прысудзілі 9 гадоў калоніі, а ў 2023-м дадалі яшчэ 19 гадоў. Яго 27 разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі