"Пуцін забіў Прыгожына" — Зяленскі

Пасля смерці Яўгена Прыгожына вагнераўцы стваралі "стыхійныя мемарыялы" / AFP/Getty Images

Пасля смерці Яўгена Прыгожына вагнераўцы стваралі "стыхійныя мемарыялы" / AFP/Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаўся наконт смерці кіраўніка вагнераўцаў Яўгена Прыгожына. "Пуцін садзьмуўся — як чалавек, як палітык. Ён забіў Прыгожына — прынамсі, такая інфармацыя ў нас ёсць", цытуе словы Зяленскага "Бі-Бі-Сі". Ён не стаў удакладняць, на падставе якіх даных зрабіў такую выснову.

Украінскі прэзідэнт дадае, што ва Украіне не было жалобных дзён, "калі неба пазбавілася Прыгожына", бо "для нас гэта на аднаго тэрарыста менш".

Самалёт, на якім з Масквы ў Пецярбург ляцеў Яўген Прыгожын, разбіўся ўвечары 23 жніўня ў Цвярской вобласці РФ. Разам з ім загінуў камандзір вагнераўцаў Дзмітрый Уткін. Дагэтуль следства не назвала прычыну авіякатастрофы. 

У СМІ выказвалася меркаванне, што гэта была помста Пуціна за прыніжэнне, якое ён перажыў у чэрвені падчас "паходу на Маскву", які здзейснілі вагнераўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі