Яўгена Прыгожына пахавалі на Парахаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу

Яўгена Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу / Stringer / File Photo / Reuters, ілюстрацыйнае фота

Яўгена Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу / Stringer / File Photo / Reuters, ілюстрацыйнае фота

Заснавальніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на Парахаўскіх могілках, заяўляе яго прэс-служба.

"Развітанне з Яўгенам Віктаравічам адбылося ў закрытым фармаце. Ахвочыя развітацца могуць наведаць Парахаўскія могілкі", — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўніцтва вагнераўцаў, якое загінула ў авіякатастрофе, пахавалі 29 жніўня ў Санкт-Пецярбургу. Да апошняга моманту не паведамлялася, на якіх могілках будуць хаваць Прыгожына.

Авіякатастрофа з бізнес-джэтам Яўгена Прыгожына здарылася 23 жніўня. Пры гэтым загінулі 10 чалавек — тры чальцы экіпажу і сем пасажыраў. Экспертыза ДНК пацвердзіла, што заснавальнік ПВК "Вагнер" быў сярод загінулых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі