У самалёце, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыўся Прыгожын — Расавіяцыя

Яўген Прыгожын / "Вагнер"

Яўген Прыгожын / "Вагнер"

У Расіі разбіўся бізнес-джэт з пасажырамі на борце. Расійскія афіцыйныя СМІ і тэлеграм-каналы паведамілі, што гэта быў самалёт заснавальніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына.

Пазней Расавіяцыя заявіла, што сам Прыгожын значыўся сярод пасажыраў самалёта.

Усе людзі на борце загінулі. Там было сем пасажыраў і тры чальцы экіпажу.

У тг-каналах, звязаных з Прыгожыным, пішуць, быццам самалёт быў збіты расійскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны. Гэтую ж версію падтрымліваюць і тыя, хто рэзка крытыкаваў Прыгожына і яго няўдалы "мяцеж".

Сярод пасажыраў быў камандзір ПВК "Вагнер" Дзмітрый Уткін — правая рука Прыгожына.

Пазней стала вядома, што адначасова з самалётам у Цвярской вобласці іншы самалёт Прыгожына ляцеў у Падмаскоўі.

У самалёце, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыўся Прыгожын — Расавіяцыя
На месцы падзення самалёта Прыгожына / t.me/theothertver

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі