У Расію на саміт БРІКС прыехаў генсакратар ААН
Антоніу Гутэрыш
Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш прыляцеў у Казань, дзе ў гэтыя дні праходзіць саміт БРІКС. Апроч яго ў мерапрыемстве бяруць удзел кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, прэзідэнт Ірана Масуд Пезэшкіян і іншыя. Усяго ў саміце прадстаўлена больш за 30 краін.
Заходнія эксперты мяркуюць, што івентам Пуцін хоча прадэманстраваць ЗША і ЕС, што нягледзячы на вайну супраць Украіны і ўведзеныя праз гэта санкцыі, Расія далёкая ад міжнароднай ізаляцыі. Аднак, мяркуюць спецыялісты, не ўсе ўдзельнікі форума прыехалі ў Казань, каб падтрымаць Пуціна. Большасць цікавіць наладжванне стасункаў з Кітаем.
Сёння на саміт выпрвіўся і кіраўнік Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.