Стала вядома, чаму ў Беларусі забаранілі “Ролтан”

Санітарна-эпідэміялагічная служба выявіла "небяспечную прадукцыю" (ілюстрацыйнае фота)

Санітарна-эпідэміялагічная служба выявіла "небяспечную прадукцыю" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Стала вядома, чаму ў Беларусі забаранілі “Ролтан”. Мінаховы здароўя назапасіла шэраг прэтэнзій да вытворцы папулярнай локшыны хуткага прыгатавання. У іншых прадуктах кампаніі-вытворцы (расійскай кампаніі "Марэвен Фуд Сэнтрал") знайшлі кішэчныя бактэрыі. У прыватнасці, гаворка пра бульбяное пюрэ фасаванае (сухое) з курыным смакам "Петра".

У Мінаховы здароўя адзначаюць, што "парушэнне нарматываў па мікрабіялагічных паказчыках, у тым ліку па ўтрыманні бактэрый групы кішачнай палачкі, як вядома, прыводзіць да харчовых атручванняў".

Таксама санітарна-эпідэміялагічная служба выявіла "небяспечную прадукцыю" і іншых расійскіх вытворцаў. Увоз яе на тэрыторыю Беларусі і рэалізацыя ўсёй прадукцыі вытворцаў, якія трапілі ў "чорны спіс", забаронены. Каб вярнуцца на беларускі рынак, яны павінны выканаць шматлікія ўмовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі