П'яны раварыст пацярпеў у аварыі, якую сам і справакаваў (фота)

П'яны раварыст пацярпеў у аварыі, якую сам і справакаваў (фота)

У Лунінецкім раёне п'яны раварыст пацярпеў у аварыі, якую сам і справакаваў. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 7 снежня, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Кіроўца аўтамабіля "Опель-Вектра" на трасе "Кобрын-Гомель" здзейсніў наезд на раварыста, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына на ровары пераязджаў праезную частку дарогі справа налева па ходзе руху.

У выніку наезду 68-гадовы жыхар вёскі Дварэц атрымаў траўмы. Яго шпіталізавалі ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота: gaibrest.by

 

 

П'яны раварыст пацярпеў у аварыі, якую сам і справакаваў (фота)
П'яны раварыст пацярпеў у аварыі, якую сам і справакаваў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі