Пяты пакет санкцый: прэс-сакратар МЗС, кіраўнік АНТ, "Белавія", "Белшына"...
У пяты пакет санкцый ЕС увойдуць 17 беларускіх чыноўнікаў і 11 арганізацый, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на свае крыніцы ў Бруселі.
Сам пакет амбасадары краін Еўрасаюза ўхваляць 1 снежня. Пачнуць дзейнічаць з дня падпісання і публікацыі — мяркуецца, што гэта будзе 2 снежня.
На гэты раз у "чорны спіс" трапляюць пераважна фізічныя і юрыдычныя асобы, датычныя да міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС. Таксама ў яго трапілі тыя, хто дапамагаў антыдэмакратычнай палітыцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сваімі дзеяннямі або фінансава.
Пад санкцыі трапяць наступныя асобы:
Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) спецназу Дзяржаўнага памежнага камітэта;
Анатоль Лапо, генэрал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта;
Канстанцін Моластаў, начальнік Гродзенскай памежнай групы;
Павал Харчанка, начальнік Полацкай памежнай групы;
Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай групы аховы;
Аляксандр Давідзюк, кіраўнік Лідскага памежнага атрада;
Максім Бутранец, кіраўнік Смаргонскага памежнага атрада;
Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі;
Сяргей Епіхаў, суддзя Мінскага раённага суда;
Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага суда;
Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генеральнай пракуратуры;
Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага суда;
Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар па фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю;
Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю;
Ганна Сакалоўская, суддзя Калегіі Вярхоўнага суда па грамадзянскіх справах;
Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ;
Дзмітрый Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска.
Таксама пад санкцыямі апынуцца наступныя кампаніі і арганізацыі:
авіякампанія "Белавія";
турфірма "Цэнтркурорт";
турагенцтва "Оскартур";
гатэль "Мінск";
гатэль "Планета";
Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ);
авіякампанія Cham Wings Airlines (Сірыя);
пашпартна-візавы цэнтар VIP Grub (Турэччына);
"Гродна Азот";
"Беларусьнафта";
"Гродна Хімвалакно";
"Белшына".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.