Рада БНР узнагародзіла медалём "За баявыя заслугі" 22 байцоў-каліноўцаў

Падчас узнагароджвання / https://www.facebook.com/radabnr
Падчас узнагароджвання / https://www.facebook.com/radabnr

Рада БНР узнагародзіла медалём "За баявыя заслугі" 22 байцоў-каліноўцаў. Адзначаецца, што "імёны і пазыўныя ўзнагароджаных не публікуюцца з меркаванняў бяспекі".

Медаль уручаецца ўпершыню. Ім уганароўваюць "за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцця і з абаронай свабоды, суверэнітэту і дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка, у прыватнасці, пры выкананні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананні спецыяльных заданняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі".

Урачыстая цырымонія прайшла ва Украіне 9 сакавіка. Медалі байцам палка Каліноўскага ўручаў прадстаўнік кіраўніцтва Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адзначаецца, што "выгляд і назва медаля БНР за баявыя заслугі адсылаюць да ордэну Virtuti Militari — заснаванай у 1792 годзе найстарэйшай баявой узнагароды Рэчы Паспалітай і, такім чынам, Беларусі як адной з яе краін-пераемніц". 

Рада БНР узнагародзіла медалём "За баявыя заслугі" 22 байцоў-каліноўцаў
https://www.facebook.com/radabnr

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі