Каліноўца Урбановіча ўзнагародзілі медалём "За баявыя заслугі" ад Рады БНР
Дзяніс Урбановіч / t.me/pozirkonline
Рада БНР узнагародзіла байца палка Каліноўскага, лідара "Маладога фронта" Дзяніса Урбановіча медалём "За баявыя заслугі", паведамляе тг-канал "Позірк".
У суправаджальным лісце гаворыцца, што гэтую ўзнагароду дабраахвотнік атрымаў "за асабістую адвагу ў баях супраць расійскіх акупантаў ва Украіне дзеля свабоды Беларусі і Украіны па прадстаўленні камандавання палка імя Каліноўскага".
Урбановіч адзначыў, што ў яго гэта ўжо другая ўзнагарода. Раней ён атрымаў медаль "За баявыя заслугі" ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.
Дарэчы, учора споўніся год з часу стварэння палка імя Каліноўскага, у якім ваюе Дзяніс Урбановіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.