Урбановіч: два дні сядзеў пад жорсткімі абстрэламі і не ведаў пра контрнаступ
Былы лідар "Маладога фронту", а цяпер баец беларускага батальёну "Волат" палка імя Каліноўскага Дзяніс Урбановіч ваюе ва Украіне. У траўні ён быў кантужаны, прайшоў рэабілітацыю. Цяпер жа зноў на фронце. Як піша racyja.com, Урбановіч "два дні сядзеў пад жорсткімі абстрэламі", без інтэрнэту і не ведаў пра контрнаступ украінскіх войскаў на Харкаўшчыне.
"Атрымаў інфармацыю толькі зараз... Я не ведаў, што і ў Ізюм зайшлі... На тым накірунку, на якім знаходзімся..., мы таксама зайшлі на расійскія пазіцыі, якія яны кінулі і сышлі", — распавёў добраахвотнік. Паводле яго слоў, у расіян, відаць, узніклі праблемы з боепрыпасамі — артылерыя ўжо не працуе штодня, як раней.
Дзяніс Урбановіч, верагодна, ваюе на поўдні Украіны. "Мы, батальён "Волат", знаходзімся недалёка ад фронту, — кажа ён. — У нас стратаў няма дзякуй Богу... Я чуў, што недзе нашыя хлопцы падарваліся, чуў гэта перад выездам... Там усе жывыя, мне так сказалі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.