Рашэнне аб месцы правядзення ЧС па хакеі прымуць у канцы студзеня
Рашэнне аб месцы правядзення чэмпіянату свету па хакеі прымуць у канцы студзеня. Пра гэта заявіў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель, паведамляе ТАСС.
Паводле слоў Фазеля, яго арганізацыя "выкарыстоўвае ўсе рэсурсы, каб дакладна зразумець сітуацыю, якая адбываецца ў Беларусі". "У нас ужо шмат было дыскусій, — працягвае спартыўны функцыянер. — Цяпер нам трэба пагаварыць з урадам Беларусі і абмеркаваць сітуацыі палітычную і з каранавірусам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.