Нямецкая газета апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Фазелю

Нямецкая газета апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Фазелю

Нямецкае выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі да Рэнэ Фазеля, кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея. Апошні вядомы сваім сяброўствам з Аляксандрам Лукашэнкам і вельмі хоча, нягледзячы на ўсе пратэсты, правесці чэмпіянат свету ў Мінску.

"У апошнія дні я з вялікім здзіўленнем назіраю за той упартасцю, з якой вы хочаце правесці чэмпіянат свету па хакеі ў маёй роднай краіне,піша Філіпенка. — Мяркуючы па ўсім, вы хочаце гэтага так моцна, што не чуеце, што большасць грамадзян Беларусі супраць!".

І працягвае: "Пагуляем на касцях?! Верагодна, роўна па той жа логіцы праводзілі Алімпіяду ў фашысцкай Германіі, праўда?".

Далей пісьменнік апісвае рэаліі сённяшняй Беларусі (закрыццё станцый метро, адключэнне інтэрнэту падчас пратэстаў, выкраданне, збіццё, катаванне людзей і г. д.). "Вы праўда хочаце праводзіць чэмпіянат свету тут, у краіне, дзе бушуе дыктатура, якую Еўропа не памятае з сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя?!", — пытаецца Саша Філіпенка ў Рэнэ Фазеля.

Нямецкая газета апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Фазелю
Публікацыя на сайце нямецкай газеты / faz.net
Нямецкая газета апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Фазелю
Нямецкая газета апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Фазелю
Нямецкая газета апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Фазелю
Нямецкая газета апублікавала адкрыты ліст беларускага пісьменніка Фазелю
facebook.com/sasha.filipenko.9

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі