У Горках "ваенна-патрыятычным выхаваннем" займаецца былы супрацоўнік калоніі

Ігар Вінакураў

Ігар Вінакураў / gorkiv.by

У Горках у Магілёўскай вобласці ў сярэдняй школе № 1 "ваенна-патрыятычным выхаваннем" трэці год займаецца Ігар Вінакураў, які раней "працаваў" са зняволенымі. "Адслужыўшы вызначаны час у крымінальна-выканаўчай сістэме і выйшаўшы на заслужаны адпачынак, хацеў знайсці занятак па душы", — кажа ён у інтэрв'ю раённай газеце.

Вінакураў падкрэслівае, што яго галоўнымі задачамі з'яўляецца "выхаванне грамадзянска-патрыятычных якасцяў у школьнікаў, умацаванне прэстыжу сілавых структур у вачах моладзі, павышэнне даверу да арміі, праваахоўных органаў".

Пасада кіраўніка па "ваенна-патрыятычным выхаванні" ўведзена ў Беларусі з 2021/22 навучальнага года. Пасля падаўлення мірных пратэстаў 2020-га і падчас рэпрэсій рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе змагацца за моладзь. Для гэтага з удзелам сілавікоў створана сетка разнастайных "ваенна-патрыятычных клубаў", праз якія адбываецца ідэалагічная апрацоўка школьнікаў. Аднак атрымліваецца далёка не ўсё. Сёлета пракуратура заявіла, што ў школах на Віцебшчыне ў дзяцей слаба фармуецца "патрыятычны настрой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі