У Дзятлаве школьнікаў агітавалі служыць у ваенных ВНУ Расіі

Вучоба ў РФ рэкламавалася на вялікім экране / diatlovonews.by
У Дзятлаве школьнікаў агітавалі служыць не толькі ў ваенных ВНУ Беларусі, але і ў ваенных ВНУ Расіі. Мерапрыемства прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. У якасці агітатараў выступалі прадстаўнікі ваенкамата Гродзенскай вобласці, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і вайсковай часці 35544 з горада Баранавічы.
Старшакласнікам расказвалі, што яны могуць атрымаць адукацыю вайскоўца "толькі ў Беларусі, але і ў шматлікіх навучальных установах Расійскай Федэрацыі". І каб супакоіць прысутных (Расія ж ваюючая краіна), паабяцалі, што "пры гэтым служыць пасля заканчэння ВНУ яны будуць на Радзіме, ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.