Пракуратура заблакавала сайты, дзе прадавалі фальшывыя дыпломы ВНУ

Фальшывыя дыпломы аб вышэйшай адукацыі можна было купіць у інтэрнэце, ілюстрацыйнае фота

Фальшывыя дыпломы аб вышэйшай адукацыі можна было купіць у інтэрнэце, ілюстрацыйнае фота / blizko.by

У Беларусі заблакавалі тры сайты, якія гандлявалі фальшывымі дыпломамі аб вышэйшай адукацыі.

Адпаведнае рашэнне прыняў пракурор Магілёўскай вобласці, а заблакавала іх інспекцыя электрасувязі Міністэрства сувязі і інфармацыі.

Як паведамляе прэс-служба генпракуратуры, у "бан" трапілі сайты diplomby.com, diplombelayruss.org і diplomi-price.com. Фармальнай прычынай блакавання ў пракуратуры называюць парушэнне закона аб СМІ. Таксама гаворыцца, што дзейнасць гэтых сайтаў стварала "ўмовы для здзяйснення злачынстваў супраць парадку кіравання" і падвышала рызыку прыёму на працу некваліфікаваных кадраў.

Акрамя таго, у пракуратуры мяркуюць, што гэтыя сайты перашкаджалі праву на працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі