Настаўніца з Ляхавіч, на якую пісала даносы Бондарава, пакінула Беларусь

Таццяна Крапіневіч

Таццяна Крапіневіч / БЕЛТА

Завуч гімназіі з Ляхавічаў Таццяна Крапіневіч, якую збіраліся судзіць за "анлайн-пікетаванне", пакінула Беларусь.

Фонд BYSOL эвакуяваў яе літаральна за некалькі дзён да прызначанага суда, піша ў сацсетках Андрэй Стрыжак.

Фонд абвясціў збор для дапамогі настаўніцы: "Таццяна пачынае жыццё з нуля ў бяспечнай краіне і просіць вас  пра дапамогу".

Суд над Таццянай Крапіневіч быў прызначаны на 28 студзеня. Жанчына была пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года Беларусі — 2023". У мінулым годзе на яе пісала даносы прапагандыстка "рускага свету" Вольга Бондарава, якая называла настаўніцу "ідэйнай змагаркай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі