Жанчына прадала за $20 тысяч сваю дачку — хацела купіць аўтамабіль

Цяпер дзяўчынкай апякуюцца лекары / facebook.com/pgo.gov.ua/
Жанчына прадала за $20 тысяч сваю дачку — хацела купіць аўтамабіль. Жахлівае здарэнне адбылося ў Харкаве. 22-гадовую мясцовую жыхарку затрымалі, піша hromadske.ua.
Жанчына нарадзіла дачку 1 снежня мінулага года. На той момант яна ўжо мела сына, якому яшчэ няма двух гадоў. Даглядаць дачку маці не хацела і вырашыла ад яе пазбавіцца, прадаць сваёй знаёмай. Пра гэта даведаліся праваахоўнікі, 12 лютага зламысніцу затрымалі падчас перадачы дзіцяці і атрыманні грошай. Яна кажа, што грошы ёй былі патрэбныя на ўласныя патрэбы. Купіць машыну яна планавала разам з сужыцелем.
Цяпер дзяўчынкай апякуюцца лекары. Пад іх апекай знаходзіцца і брат. Іх маці абвінавачваюць у гандлі людзьмі. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.