42 беларусы і ўкраінцы затрыманыя ў Польшчы за выраб фальшывых дакументаў

У Польшчы затрымалі групоўку, якая вырабляла фальшывыя дакументы

У Польшчы затрымалі групоўку, якая вырабляла фальшывыя дакументы / bieszczadzki.strazgraniczna.pl

У Польшчы ліквідавалі злачынную сетку, дзе займаліся вырабам і распаўсюдам дакумента еўрапейскіх краін, якія сведчаць асобу. Пра затрыманне чальцоў групоўкі паведамляюць польскія памежнікі.

Расследаванне па гэтай справе пачаў Еўрапол у 2020 годзе. У выніку былі затрыманыя 42 чалавекі — гэта грамадзяне Беларусі і Украіны. Восем з іх былі ўзятыя пад варту да разгляду справы.

Таксама праваахоўнікі выявілі дзве друкарні і канфіскавалі больш за 12 тысяч фальшывых дакументаў. Пры ператрусах было канфіскавана каля 1 мільёна злотых у эквіваленце (прыкладна 250 тысяч долараў).

Групоўка прадавала разнастайныя дакументы — пашпарты, пасведчанні асобы і дакументы аб пражыванні ў Польшчы ды іншых краінах. Адзін такі дакумент каштаваў прыкладна 1500 еўра.

42 беларусы і ўкраінцы затрыманыя ў Польшчы за выраб фальшывых дакументаў
У Польшчы затрымалі групоўку, якая вырабляла фальшывыя дакументы / bieszczadzki.strazgraniczna.pl
42 беларусы і ўкраінцы затрыманыя ў Польшчы за выраб фальшывых дакументаў
У Польшчы затрымалі групоўку, якая вырабляла фальшывыя дакументы / bieszczadzki.strazgraniczna.pl
42 беларусы і ўкраінцы затрыманыя ў Польшчы за выраб фальшывых дакументаў
У Польшчы затрымалі групоўку, якая вырабляла фальшывыя дакументы / bieszczadzki.strazgraniczna.pl
42 беларусы і ўкраінцы затрыманыя ў Польшчы за выраб фальшывых дакументаў
У Польшчы затрымалі групоўку, якая вырабляла фальшывыя дакументы / bieszczadzki.strazgraniczna.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.