Знайшлі майстэрню, у якой выраблялі якасныя падробкі карцін вядомых мастакоў

У падпольнай майстэрні / theguardian.com
Знайшлі падпольную майстэрню, у якой выраблялі высакаякасныя падробкі карцін вядомых мастакоў розных эпох. Італьянская паліцыя правяла аперацыю ў Рыме. Майстэрня знаходзілася ў адным з дамоў на поўначы сталіцы. Канфіскаванае 71 палатно, некаторыя з якіх яшчэ незакончаныя, піша The Guardian.
Падробкі прадаваліся праз інтэрнэт. Сярод іх былі і "працы" Пікаса і Рэмбранта. Зламыснікі падраблялі і "сертыфікаты сапраўднасці".
Актыўнасць у інтэрнэце і прыцягнула ўвагу паліцыі. Дапамаглі эксперты, якія заявілі, што выклікаюць сумненні ў сапраўднасці сотні карцін, якія выстаўленыя на продаж. Колькі дзейнічалі махляры і на якую суму прадалі падробак, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.