У Беларусі выберуць найлепшага ваенрука
Беларускую моладзь рыхтуюць да магчымай вайны
У Беларусі выберуць найлепшага ваенрука. Міністэрства адукацыі анансуе, што рэспубліканскі конкурс сярод кіраўнікоў па "ваенна-патрыятычным выхаванні" стартуе ў студзені 2024 года.
Пасада кіраўніка па "ваенна-патрыятычным выхаванні" была ўведзена ў Беларусі з 2021/22 навучальнага года. Пасля падаўлення мірных пратэстаў 2020-га і падчас рэпрэсій рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе змагацца за моладзь. Для гэтага з удзелам сілавікоў ствараецца сетка разнастайных "ваенна-патрыятычных клубаў", праз якія адбываецца ідэалагічная апрацоўка школьнікаў.
Вясной у Міністэрстве адукацыі сцвярджалі, што школы ўкамплектаваныя ваенрукамі на 93%, а каледжы — на 52%. Сёлета ў РБ надрукавалі дапаможнік "Ваенна-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.