Расія абнародавала спіс забароненых імпартных прадуктаў
Пералік з'явіўся ў чацвер, 7 жніўня, на сайце Кабінета міністраў Расійскай Федэрацыі.
У яго трапілі ялавічына, свініна, птушка, сыры і малочная прадукцыя, кілбасы, а таксама садавіна, гародніна і арэхі.
Калі краінай паходжання гэтых прадуктаў з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, краіны Еўрапейскага саюза, Канада, Аўстралія і Каралеўства Нарвегія, то імпартаваць іх у Расію забаронена. Забарона будзе дзейнічаць цягам года.
Дарэчы, прыватных асобаў забарона не закране.