Расія ўдарыла па гатэлі ў Краматорску — пад заваламі апынуўся журналіст Reuters
Разбураны гатэль у Краматорску
Пасля расійскага ўдару па Краматорску без вестак знік журналіст Reuters. Двое яго калег трапілі ў лякарню з пераломамі і страсеннем мозгу.
Усяго ў гатэлі, у які патрапіла ракета "Іскандэр-М", ночылі шасцёра ўдзельнікаў каманды інфармагенцтва. Расіяне ж лічылі будынак вайсковай мэтай.
Выратавальнікі ўсю ноч разбіралі завалы, аднак працы некалькі разоў перарываліся праз пагрозы абстрэлу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.