Расія забараніла пастаўкі малочнай прадукцыі з 5 беларускіх прадпрыемстваў

Расія забараніла пастаўкі малочнай прадукцыі з 5 беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі малочнай прадукцыі з 5 беларускіх прадпрыемстваў. Адзначаецца, што беларускі бок не прыняў "належных мераў па недапушчэнні паставак у Расію небяспечнай прадукцыі". У кастрычніку на гэтых прадпрыемствах былі інспектары Рассельгаснагляду, якія і выявілі парушэнні.

Расіяне маюць прэтэнзіі да прадукцыі, якая пастаўлялася з Гомеля (ААТ "Мілкавіта"), Рагачова (Рагачоўскі МКК), Слуцка (Слуцкі сыраробны камбінат), Навагрудка ("Малочная кампанія Навагрудскія дары") і Смаргоні ("Смаргонскія малочныя прадукты"). Часовыя абмежаванні ўводзяцца з 7 снежня.

Нагадаем, 2 снежня Рассельгаснагляд паведаміў пра ўвядзенне спецыяльнага фітасанітарнага рэжыму для ўвозу падкаранціннай прадукцыі праз тэрыторыю Беларусі ў Расію. Таксама з 7 снежня. На гэты крок расіян падштурхнулі сотні выпадкаў выяўлення фальшывых сертыфікатаў краін паходжання прадукцыі, якую везлі ў Расію. Праз пяць дзён будзе абавязковым пацверджанне сапраўднасці згаданых дакументаў.

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі