Расіяне аднавілі атакі пад Аўдзееўкай, спрабуюць яе акружыць

За суткі на ўсёй лініі фронту адбылося 90 баявых сутыкненняў

За суткі на ўсёй лініі фронту адбылося 90 баявых сутыкненняў / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расіяне аднавілі наступальныя дзеянні на Аўдзееўскім кірунку і не пакідаюць спробаў акружыць Аўдзееўку. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Там сцвярджаюць, што ўкраінскія вайскоўцы трымаюць абарону, а расіяне за дзень страцілі на гэтым кірунку "забітымі і параненымі амаль 900" чалавек.

Расіяне атакуюць і на Купянскім кірунку, тут, са слоў украінскіх вайскоўцаў, за дзень было адбіта больш за 30 нападаў. На Ліманскім кірунку ўкраінскія сілы абароны ўтрымалі пазіцый у раёне Макееўкі Луганскай вобласці. Яшчэ 16 нападаў былі адбітыя ў Данецкай вобласці ў раёне Мар'інкі. У раёне Бахмута расіяне беспаспяхова спрабавалі аднавіць страчанае становішча ў раёне Кляшчыеўкі. А ўкраінскія вайскоўцы са свайго боку працягвалі штурмавыя дзеянні на поўдзень ад Бахмута. Усяго, па словах украінскіх вайскоўцаў, "за мінулыя суткі адбылося 90 баявых сутыкненняў".

Тым часам расійскія СМІ паведамляюць, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін "наведаў штаб УС РФ у Растове-на-Доне, дзе яму далажылі аб ходзе спецаперацыі". Але ніякіх падрабязнасцяў гэтага візіту не прыводзяць. Да мяжы з Украінай ад Растова каля 80 км.

Россияне возобновили атаки под Авдеевкой, пытаются ее окружить
Становішча на фронце ў Луганскай вобласці / understandingwar.org
Россияне возобновили атаки под Авдеевкой, пытаются ее окружить
Уладзіміра Пуціна сустракаў начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў / ТАСС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі