Расійскія ракеты нанеслі ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу, ёсць ахвяры

Расійскія ракеты нанеслі ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу, ёсць ахвяры

27 чэрвеня расійскія ракеты нанеслі ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу ў Палтаўскай вобласці Украіны. Мясцовыя ўлады заявілі, што ёсць ахвяры. Іх колькасць расце. Вядома пра 18 загінулых і дзясяткі параненых. Будынак цалкам згарэў.

"Расія працягвае спаганяць сваё бяссілле на звычайных грамадзянах, піша ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. — Спадзявацца на адэкватнасць і чалавечнасць з яе боку бескарысна".

Ракеты выпусцілі з далёкіх бамбавікоў Ту-22М3 з Курскай вобласці Расіі.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі