Расследаванне: хто мог зарабіць мільёны долараў на міграцыйным крызісе

Мігранты на беларуска-польскай мяжы ў лістападзе 2021 года / gpk.gov.by
Мігранты на беларуска-польскай мяжы ў лістападзе 2021 года / gpk.gov.by

На мяжы Беларусі з ЕС наспявае новы міграцыйны крызіс. На гэты раз — пры садзеянні Расіі. За кожны выдаткаваны на перапраўку мігрантаў $1 млн арганізатары схемы атрымліваюць больш за $5,5 млн чыстага прыбытку. У 2021 годзе, у разгар першага крызісу, патокі нелегальнай міграцыі кантралявалі беларускія ўлады. Яны надзялілі 12 фірмаў эксклюзіўным правам на выдачу запрашэнняў для афармлення беларускіх віз грамадзянам краін Блізкага Усходу. Пяць з іх зарэгістраваныя на былых супрацоўнікаў органаў або на блізкіх і родных сілавікоў.

Гэтае расследаванне падрыхтаванае "Беларускім расследавальніцкім цэнтрам" пры падтрымцы гранта фонду "Журналісцкія расследаванні для Еўропы " (IJ4EU).

Гэты матэрыял падрыхтаваны сумесна з Siena (Літва), Re:Baltica (Латвія), Fundacja Reporterów (Польшча) і пры падтрымцы "Кіберпартызанаў".

Егіпет – Расія – Беларусь – ЕС, смерць або знявечанне

У студзені 2023 года журналіст БРЦ пагаварыў з мігрантам, які спрабаваў трапіць у ЕС праз Беларусь. Ібрагім знаходзіўся ў шпіталі ў Вільні. Ён родам з Егіпта, там працаваў тынкоўшчыкам. Увосень 2022-га прыляцеў у Маскву — па яго словах, на заробкі. Праз месяц вырашыў прабірацца ў Еўрасаюз.

"У Расіі я пазнаёміўся з чалавекам, які мне сказаў, што ведае куратара, здольнага пераправіць мяне ў любую краіну ЕС. У мяне не было ў планах канкрэтна Літвы. Я заплаціў гэтаму кантрабандысту €6 тыс. — грошы мне бацькі даслалі. Мы ішлі праз лес па пунктах GPS", — расказаў БРЦ Ібрагім.

Егіпцянін прабіраўся ў ЕС у складзе групы з васьмі чалавек. Па словах мужчыны, мяжу перайшлі лёгка, не сустрэўшы нікога на сваім шляху. Але пасля гэтага "куратар" іх кінуў.

"Сказаў, што адправіць машыны, і нічога не адправіў. Мы чакалі дзень, два і тры, пакуль не адчулі, што нашы органы пачынаюць адмаўляць, што мы паміраем. Мы выйшлі на дарогу, пачалі прыцягваць увагу, каб нас хоць нехта заўважыў. Машына патруля [літоўскага — рэд.] прыехала і заўважыла нас. У траіх з нас усё было добра, яны не былі такія знясіленыя, як іншыя. Іх выкінулі назад у лес. Такім чынам нас засталося пяцёра", — расказаў БРЦ Ібрагім.

З абмаражэннямі Ібрагім трапіў у бальніцу. Паводле яго, медычную дапамогу ён не атрымліваў каля двух тыдняў. У выніку яму ампутавалі па тры пальцы на кожнай назе. Спадарожнік па імені Юсеф застаўся без часткі правай ступні і чатырох пальцаў левай нагі. Іншаму пацярпеламу, Ахмаду, ампутавалі палец. Яшчэ аднаму, Махамаду, адрэзалі частку пальца.

Зараз Ібрагім знаходзіцца ў лагеры для бежанцаў і марыць, што зноў зможа хадзіць.

Арыфметыка нелегальнай міграцыі

У канцы сакавіка 2023 года сітуацыя на мяжы Беларусі і краін ЕС зноў абвастрылася. Каля сотні спробаў яе незаконнага перасячэння фіксуюцца штодня, паведамляюць польскія памежнікі. Часта канчатковая мэта мігрантаў — Германія. Міністры ўнутраных спраў земляў Брандэнбурга і Саксоніі запатрабавалі ўвесці стацыянарны кантроль на мяжы з Польшчай і Чэхіяй, каб спыніць іх паток. У асноўным — гэта грамадзяне Афганістана, Сірыі, Йемена і Турцыі. Спачатку мігранты прылятаюць у Расію, адтуль адпраўляюцца ў Мінск ці Брэст, затым — да беларуска-польскай мяжы. Агароджу вышынёй пяць з паловай метраў, пабудаваную летась, яны пералазяць з дапамогай лесвіц, папярэдне пераканаўшыся, што паблізу няма польскіх памежнікаў. Затым сыходзяць у лес на некалькі кіламетраў, дзе іх падбіраюць загадзя нанятыя вадзіцелі і вязуць у Германію.

Падпрацаваць такім шафёрам можа любы ахвотнік. Аб'явы размяшчаюць у адкрытых тэлеграм-суполках праз ананімныя акаўнты. Журналісты БРЦ адгукнуліся на адну з такіх прапаноў і патрапілі ў чат, дзе размяшчаюцца заказы на перавозку мігрантаў.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе

За красавік яны налічылі больш за 1400 заказаў. Тады за транспартаванне аднаго чалавека прапаноўвалі ў сярэднім $650. Гэта значыць, за месяц арганізатары нелегальных перавозак маглі заплаціць кіроўцам прыкладна $1 млн.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: БРЦ
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: БРЦ

Прыкладна столькі ж, па падліках БРЦ, яны патрацілі на авіябілеты ў Маскву з Афганістана, Ірана і Турцыі, а таксама дастаўку мігрантаў да беларуска-польскай мяжы. Гэта значыць, каардынатары гэтага патоку выдаткавалі за месяц каля $2 млн. Каб ацаніць іх даходы, журналісты БРЦ пагаварылі з некалькімі мігрантамі, якія карысталіся гэтай схемай. У сярэднім за дарогу да Германіі са сваіх краін кожны плаціў $9, 5 тыс.

Як высветліў БРЦ, за месяц арганізатары незаконных перавозак маглі даставіць у Германію 1400 чалавек. Гэта прынесла б ім прыкладна $13,5 млн. Калі адняць $2 млн на білеты для мігрантаў і ганарары кіроўцам, у іх застанецца амаль $11,5 млн чыстага прыбытку.

БРЦ невядома, хто каардынуе цяперашнюю хвалю міграцыйнага крызісу. Аднак следчыя высветлілі, хто стаяў ля яго вытокаў два гады таму. Для гэтага яны вывучылі запісы праслухоўкі беларускіх сілавікоў, якую ім далі "Кіберпартызаны".

Ад дзяржаўнага злачынства да прыватнага

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС пачаўся ў чэрвені 2021 года. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перастане перашкаджаць людзям, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Еўрасаюз. Гэта было прадстаўлена як адказ на санкцыі ЕС за прымусовую пасадку самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце. Аднак аналітыкі БРЦ лічаць, што правакацыю беларускія ўлады пачалі планаваць раней.

5 траўня 2021 года былы супрацоўнік упраўлення МУС па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Дзмітрый Корабаў ад імя кампаніі "Аскартур" заключыў дамову з фірмай "Цэнтркурорт", якая ўваходзіць ва ўпраўленне справамі Лукашэнкі. Прадмет пагаднення — супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага турызму паміж краінамі арабскага свету і Беларуссю.

Ужо праз 5 дзён, 10 траўня, прамы рэйс у Мінск адкрыла авіякампанія Fly Baghdad, і ў Беларусь пачалі з'язджацца "турысты" з Блізкага Усходу. Многія прыляталі па запрашэнні "Цэнтркурорта". БРЦ атрымаў хадайніцтвы за травень-чэрвень 2021 года, якія кампанія сотнямі адпраўляла ў беларускае МЗС для выдачы віз грамадзянам краін Блізкага Усходу.

Большасць "турыстаў" прыязджалі ў Мінск нібыта для палявання ў Рэспубліканскім аб'яднанні "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". Па рэкамендацыі Савета Міністраў яго старшынёй у канцы кастрычніка 2021 года стаў экс-міністр МУС Ігар Шуневіч.

Размяшчаліся іракскія "паляўнічыя" ў гасцініцах Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Пасля таго як інфармацыя пра гэта трапіла ў СМІ, схема змянілася: запрашэнні ў Беларусь пачалі выдаваць не звязаныя з Лукашэнкам структуры, а прыватныя кампаніі.

Такое права атрымалі 12 фірмаў — іх пералік апублікавала амбасада Беларусі ў Дамаску. БРЦ прааналізаваў спіс уладальнікаў і кіраўнікоў кампаній. Большасць з іх звязаныя з сілавымі ведамствамі: пагранічны камітэт, МУС, войска.

У вайсковай форме пад прыкрыццём турфірмы

У спіс 12 манапалістаў беларускія ўлады ўключылі фірму "Нью флэт". На той момант яна належала Ірыне Равенка — жонцы міліцыянта.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі

Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"

Куды больш важную пасаду займае яго брат, Валерый Равенка. З сакавіка 2022 года ён — начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва. Да павышэння Валерый працаваў у тым жа Дэпартаменце на пасадзе намесніка начальніка.

У снежні 2021-га, калі міграцыйны крызіс урэгулявалі, Ірына Равенка прадала "Нью Флэт" Наталлі Шнітоўскай.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі

Яе муж працуе камандзірам узвода роты патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"

З сацсетак Шнітоўскай БРЦ даведаўся, што яна мае зносіны з уладальніцай іншай фірмы са спісу ўпаўнаважаных на выдачу беларускіх віз іракцам. Гаворка пра кампанію "Нью віза" і яе кіраўніцу Марыну Бабовік. Цяпер яна, хутчэй за ўсё, у разводзе, таму што ў новых бізнесах выкарыстоўвае дзявочае прозвішча Адамчук.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"

Разам са Шнітоўскай яны з 2022 года напалам валодаюць турфірмай у Смаленску.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: інфармацыйная група "СПАРК"
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: інфармацыйная група "СПАРК"
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
У тым жа годзе жанчыны разам адпачывалі на Тэнэрыфэ / крыніца: Instagram-акаўнт Наталлі Шнітоўскай

Яшчэ адна турфірма, якая выдавала іракцам візы — "Ксаман Трэвэл". Яе саўладальніца Вольга Шарак была замужам за Дзмітрыем Шараком.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"

Он служил по контракту в войсковой части 30151 в Фаниполе.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"

Гэтая частка — пункт пастаяннай дыслакацыі штаба 15-й зенітнай ракетнай брыгады Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА. Дзмітрый працуе ў Ваеннай акадэміі. Да пачатку 2022 года даслужыўся да звання падпалкоўніка і ў Ваеннай акадэміі займае пасаду начальніка кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі факультэта сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання.

У прывілеяваным спісе апынулася кампанія "Візак" пад кіраваннем іракца Шэрвані Гараха Абаса Куртаса.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі

У Беларусь яго запрасіў Аляксандр Паюкоў — кіраўнік фірмы "Байлінг тур". Яна таксама ўваходзіла ў лік 12 манапалістаў міграцыйнага трафіку.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі
Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі

Паюкоў — былы памежнік, афіцэр вайсковай часці 1250.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"

У СМІ паведамлялася, што менавіта там праходзіў тэрміновую службу Віктар Лукашэнка. У той жа частцы базуецца памежны спецназ АСАМ. У 2001 годзе Паюкова ўзнагародзілі медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» па асабістым указе Лукашэнкі. БРЦ мяркуе, што ён каардынаваў патокі незаконнай міграцыі 10 гадоў таму.

У 2012 годзе суд у польскім Любліне распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 47-гадовага маёра ГПК Беларусі Аляксандра П. Столькі ж гадоў тады было Аляксандру Паюкову, супрацоўніку памежнай службы РБ. Аляксандра П. падазравалі ў перапраўцы праз беларуска-польскую мяжу каля 1,3 тыс. мігрантаў пераважна з Азіі. Польскія следчыя высветлілі, што ён уваходзіў у склад арганізаванай злачыннай групы, якая дзейнічала на працягу 8 гадоў. Мігранты плацілі каардынатарам за дастаўку на тэрыторыю ЕС з В'етнама $5 тыс., з Кітая — €6 тыс.

Згодна паведамленням у СМІ, падазраванага ў арганізацыі гэтай схемы беларускага памежніка Аляксандра П. затрымалі падчас прыбыцця ў Польшчу ў сакавіку 2011 года. Ад "КіберПартызанаў" БРЦ даведаўся, што Аляксандр Паюкоў 15 сакавіка 2011 года якраз выправіўся з Беларусі ў Польшчу праз брэсцкі пункт пропуску. Брэст —самы блізкі буйны беларускі горад да Любліна, у судзе якога разглядалі крымінальную справу Аляксандра П.

У тэлефоннай размове з БРЦ Аляксандр Паюкоў не змог выразна патлумачыць прыроду гэтых супадзенняў або абвергнуць іх.

Расследование: кто мог заработать миллионы долларов на миграционном кризисе
Крыніца: звесткі з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; перадалі "КіберПартызаны"

У кіраўнікоў кампаніі "Алірці" сувязяў з сілавымі структурамі БРЦ не знайшоў, аднак фігуры яе кіраўнікоў не менш цікавыя. Бізнес запісаны на Ірыну Цівунову і яе дачку Дар'ю.

У 2011 годзе Ірыну асудзілі па крымінальным артыкуле — ухіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці ў буйным памеры. Дар'я ж працавала на пракрамлёўскіх тэлеканалах "Расія 1" і "НТВ". Галава сямейства, Алег Цівуноў, заслужаны артыст Беларусі. У 2015 ён выступаў у самаабвешчанай ДНР.

У ліку 12 візавых манапалістаў апынулася кампанія "Прэстыж Трэвэл". Да жніўня 2021-га ёй кіравала Дар'я Цёса.

У яе ёсць судзімасці за арганізацыю незаконнага ўезду ў Беларусь замежных грамадзян, падробку хадайніцтваў на выдачу віз і фальсіфікацыю дагавораў аб аказанні турыстычных паслуг.

З лістапада 2021 года, калі ЕС і ЗША абвясцілі аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый супраць Беларусі, усе фірмы са спісу 12 манапалістаў прыпынілі дзейнасць. Пра гэта БРЦ расказалі ўладальнікі дзвюх кампаній. Следчыя спрабавалі звязацца з астатнімі фірмамі, аднак гэтыя званкі засталіся без адказу. Ад блізкага да Дзмітрыя Корабава чалавека журналісты БРЦ даведаліся, што з лютага 2023 года ён знаходзіцца пад следствам у мінскім СІЗА №1 за арганізацыю незаконнай міграцыі праз кампанію "Аскартур".

Рэальны кошт правакацыі

Цяпер незадакументаваныя мігранты трапляюць у Беларусь не наўпрост са сваіх краін, а праз Расію. Гэты паток узмацніўся летась — пасля таго, як Масква адмяніла кавідныя абмежаванні на авіярэйсы з Блізкага Усходу.

Да траўня 2023-га польскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю 26 ахвяр міграцыйнага крызісу. Паводле ацэнак журналістаў і актывістаў, рэальная лічба — 45 загінулых па абодва бакі беларуска-польскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі