Рэканструктара асудзілі за фота ў форме вермахту на "Лініі Сталіна"
У Беларусі стала больш на 21 палітвязня / pixabay.com
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 21 чалавека. Па стане на 17 траўня ў Беларусі налічваецца 1501 палітвязень.
Новыя палітвязні — Алег Зубовіч, Алег Завадскі, Аляксей Мандзік, Андрэй Цыпак, Андрэй Краўчук, Віктар Яроменка, Павел Купрыенка, Тарас Мачынскі, Аляксей Ткачук, Вадзім Шылько, Мікалай Хацяновіч, Аляксей Бародка, Сяргей Мардзіловіч, Глеб Вятошкін, Дзмітрый Богуш, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі, Пётр Юркевіч.
Як вынікае з паведамлення праваабаронцаў, пад рэпрэсіі трапляюць не толькі іншадумцы. На тры гады асудзілі вайсковага рэканструкатара Вадзіма Шылько, абвінаваціўшы ў рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК). Шылько ўдзельнічаў у пастаноўках на "Лініі Сталіна". На старонцы ў сацсетцы "Аднакласнікі", прызнанай экстрэмісцкай, ён размясціў некалькі здымкаў асуджанага, які ўдзельнічаў у пастаноўках у форме вайскоўца германскага вермахту. Ніякай інфармацыі, якая б услаўляла нацызм, Шылько не публікаваў. Наадварот, у ягонай стужцы размешчаны артыкул пра падзеі першых дзён вайны, які з сімпатыяй апісвае абарончыя дзеянні Чырвонай арміі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.