Рэкі ў Беларусі мялеюць штодня на 1-5 см і награваюцца да 29°С
На рэках Беларусі узровень вады штодня паніжаецца на 1-5 см, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. На наступным тыдні вада таксама будзе спадаць. На Заходняй Дзвіне ля Суража і на рацэ Піне ля Пінску ўзровень вады будзе такі, што чоўнам па іх стане небяспечна хадзіць. Цяжкасці ў працы рачнога транспарту ўзніклі ўжо на Заходняй Дзвіне ля Віцебску, на Дняпры каля Жлобіну і на Сожы ля Гомелю. Тэмпература вады на рэках і азёрах падвысілася. Так, на Сожы і Прыпяці яна дасягнула 26-28°С, на Дняпры — 26-29°С, а на Мінскім моры — 27°С.