Аголеную скульптуру ў Маладзечне "прыкрыюць"
Гаворка ідзе пра кампазіцыю "Купалле" аўтарства Уладзіміра Жбанава.
Нагадаем, што выява маладой аголенай пары, якая ідзе шукаць папараць-кветку, спадабалася не ўсім маладзечанцам. Супраць яе ўстаноўкі на цэнтральнай плошчы горада нават сталі збіраць подпісы.
Як паведамляе тэлеканал НТВ, аўтар ужо прыкрыў "скандальныя месцы". Так, тыльная частка юнака цяпер закрытая вянком з багавіння. А ў дзяўчыны рэзка выраслі валасы, і зараз яны амаль цалкам закрываюць грудзі. Выратаванне маральнасці каштавала скульптару некалькі лішніх кілаграмаў бронзы. Паставяць скульптуру бліжэйшымі днямі.
Фота: НТВ