Алеся Пушкіна прысудзілі да 10 сутак арышту

Тады Пушкін з сябрамі пранеслі па горадзе партрэт Расціслава Лапіцкага — кіраўніка антыкамуністычнага падполля пасля вайны. Алеся Цыркунова, Валянціна Варанішча, Генадзя Драздова і Уладзіміра Шульжыцкага суд ужо прысудзіў за гэта да штрафаў, паведамляе сайт газеты “Наша Ніва”.

Алеся Пушкіна прызналі вінаватым не толькі ў арганізацыі акцыі, але і ў непадпарадкаванні міліцыі. Разгляд справы мастака некалькі разоў пераносіўся. У выніку 24 верасня ён "атрымаў" 10 сутак, у якія будзе ўключаны час, што ён адсядзеў у ізалятары.

Алесь Пушкін з партрэтам Расціслава Лапіцкага

Фота: Алесь Дзергачоў, "Наша Ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі