Лукашэнка прапануе апазіцыі страляцца

  Аляксандар Лукашэнка лічыць, што, для таго каб быць яго ворагам, трэба спачатку хоць бы падняцца да яго ўзроўня. "Гэтых няма, новай хвалі так званай. Хто павылазіў, Багданкевіч, Кебіч, Казулін… і іншыя, як Лябедзька, якіх я па просьбе Раманчука выпусціў з турмы. А ён сёння вякае. Гэта ж падонкі. Вы хоць дзякуй скажыце, што Прэзідэнт вас выпусціў з гэтай камеры. Гэта хіба апазіцыя?" - запытаўся ён.


Заявы пра тое, што ён нібыта збіраецца поўнасцю вынішчыць апазіцыю ў краіне, Лукашэнка назваў "блефам" і "поўнай лухтой". "Ёсць і баявікі, мы іх ведаем. Асабліва маладафрантоўцы і іншыя незарэгістраваныя арганізацыі. Мы іх паставім на месца па законе", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аднак занадта жорстка пераследаваць апазіцыю Лукашэнка не збіраецца.  "Мне, напэўна, і не напэўна, а сапраўды разам з вамі прыйдзецца жыць пры новым Прэзідэнце. І я не жадаю, каб было так нават потым, не толькі цяпер, каб ты не мог слова сказаць", перадае cловы беларускага кіраўніка карэспандэнт БЕЛТА.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі