Мікалая Статкевіча перавялі ў магілёўскую турму №4

Нагадаем, што 12 студзеня палітвязня асудзілі на 3 гады крытай турмы ўзмоцненага рэжыму. З ініцыятывай такога пераводу выступіла адміністрацыя Шклоўскай калоніі, дзе Статкевіч адбываў пакаранне. Шклоўскі суд палічыў, што экс-кандыдат у прэзідэнты не стаў на шлях выпраўлення і не павініўся.

Былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі-малодшы выказаў "Беларускаму партызану" версію, што знаходжанне Статкевіча ў Шклоўскай калоніі №17 стала суцэльным галаўным болем для адміністрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі