Музыку Алега Клімчанку пахавалі на могілках у вёсцы Забалоцце

Развітанне з басістам гурта Litvintroll Алегам Клімчанкам прайшло ў аўторак у абласной клінічнай лякарні ў Бараўлянах. Пахавалі Алега на могілках у вёсцы Забалоцце пад Мінскам.

Нагадаем, Алег Клімчанка памёр 2 верасня на сцэне гомельскага цэнтра культуры падчас выступу гурта Litvintroll. Яму было ўсяго 35 гадоў. Прычыны смерці дагэтуль невядомыя. Экспертыза паказала, што не было ўдару токам, не было і інсульта. Таксама ў крыві не было знойдзена нейкіх рэчываў, што б маглі выклікаць спыненне сэрца. Дакладныя прычыны смерці стануць вядомыя праз некалькі тыдняў, калі прыйдуць вынікі поўнай экспертызы. Па словах сяброў Алега, у дзень канцэрта ён скардзіўся на галаўны боль. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі