“Наша Ніва” атрымала яшчэ адно папярэджанне

Чыноўнікі заўважылі, што там, у парушэнне арт.22 Закону аб СМІ, не ўказаны падпісны індэкс.

Зазвычай «НН» друкуе падпісныя індэксы на старонцы 2, у блоку інфармацыі для чытачоў. Таму ў рэдакцыі захапленыя пільнасцю ідэалагічнага ведамства. У “НН” таксама адзначаюць, што нумар ад 1 чэрвеня быў адзіным, дзе не было блоку з індэксамі. На яго месцы стаяў артыкул «Вышэйшы гаспадарчы суд адкрыў дарогу да закрыцця «Нашай Нівы».

Нагадаем, што “Нашай Ніве” пагражае закрыццё. 12 ліпеня адновіцца судовы працэс па гэтай справе.