Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Еўрапейскі саюз

Прэмія прысуджаная Еўрапейскаму саюзу "за больш чым 60-гадовы ўнёсак у справу міру і прымірэння, дэмакратыі і правоў чалавека ў Еўропе".

Старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў, што гэтая Нобелеўская прэмія належыць усім грамадзянам Еўрапейскага саюза.

“Ад Балканаў да Каўказу, ЕС ― гэта маяк дэмакратыі і прымірэння, ― упэўнены Марцін Шульц. ― Каштоўнасці чалавечай годнасці, свабода, дэмакратыя, роўнасць, вяршэнства закона і павага да правоў чалавека маюць абсалютна футдаментальнае значэнне для Еўрапейскага саюза… Нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы, ЕС з’яўляецца магнітам для стабільнасці, росквіту і дэмакратыі”.

Нагадаем, 1901 па 2012 год лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі 125 чалавек ды арганізацыі. Толькі трое лаўрэатаў на момант атрымання прэміі, як і Алесь Бяляцкі, знаходзіліся за кратамі.

Сярэдні ўзрост атрымальнікаў Нобелеўскай прэміі міру ― 62 года. Еўрапейскаму саюзу сёлета "споўнілася" 60 гадоў, Алесь Бяляцкі ў верасні адсвяткаваў 50-гадовы юбілей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі