Суд над ЕГУ быў… жартам
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні не атрымліваў ніякага сапраўднага пазову ад Саюза Студэнтаў Літвы.
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў старшыня самакіравання ЕГУ Максім Мільто. Паводле яго словаў, студэнты проста вырашылі быць крэатыўнымі і ў форме нібыта судовага працэсу правесці сустрэчу ў кіраўніцтвам ССЛ. Галоўнае пытанне, якое павінна было вырашыцца на гэтай сустрэчы: чыім універсітэтам з’яўляецца ЕГУ — беларускім ці літоўскім?
Са словаў Максіма Мільто, адразу было зразумела, што гэта жарт, а не сапраўдны суд. Але ж грамадскасць чамусьці ўспрыняла гэта занадта літаральна.