У Мінску адкрылася выстава керамікі “Кола агню”
Там прадстаўленыя творы, якія сталі вынікам IX Міжнароднага пленэра па кераміцы "Арт-Жыжаль".
Пабачыць выставу можна ў мінскай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". У пленэры, які праводзіўся з 18 ліпеня па 8 жніўня на базе "Дому рыбака" СВК "Світанак" ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, прынялі ўдзел больш за 20 прафесійных мастакоў з Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, а таксама Турцыі і Украіны, паведамляе БелаПАН.