Жыхароў Варшавы заклікалі пісаць лісты ў беларускую амбасаду (фота)
16 верасня каля станцыі метро “Цэнтр” у польскай сталіцы прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Арганізавана мерапрыемства было "Звязам на карысць дэмакратыі ў Беларусі". Падчас акцыі мінакам прапаноўвалі падпісацца пад петыцыяй аб вызваленні беларускіх палітычных вязняў. Таксама актывісты раздавалі жыхарам Варшавы улёткі з заклікам пісаць у беларускую амбасаду ў Варшаве лісты і патрабаваць у іх вызвалення палітвязняў.
Мерапрыемства праходзіла пад гукавое суправаджэнне. З дынамікаў было чуваць беларускую музыку і расповед на англійскай мове аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Некаторыя мінакі нават далучаліся да акцыі, якая цягнулася больш за 2 гадзіны.